Достоинства:
Адначасова 3 каналы
Працягласць запісу
Падлучэнне да паўэрбэнка
Вынесеныя фэйдэры
Лямпачкі індыкацыі пікаў на кожны канал
Раз’ёмы добра трымаюць
Недостатки:
Міліёны пустых папак
Няма ніякай светлавой індыкацыі нізкага зараду (напрыклад на 10% лямпачкі засвяціліся б жоўтым)
Комментарий:
Карыстаюся даволі працяглы час у вытворчасці відэа.Адначасова дазваляе пісаць 3 каналы (тэарэтычна можна і больш, але практычна ніколі не было патрэбна). Усім хто думае паміж H5 і H6 і “чым больш каналаў тым лепей” - пры аднолькавай якасці, больш за тры каналы на прыктыццы мне спатрэбілася, толькі адзін раз - калі бралі інтэрв’ю ў 4 асобаў адначасова(падумайце колькі на практыццы будзе такіх выпадкаў у вашай практыццы).Выхады пад усе сучасна вядомыя раз’ёмы, карыстаюся як радыёгарнітурамі, так падмыкаю да мікшэраў і пультоў без праблем, адзінае, што прыйдзецца мець запас монаперахаднікоў (з адной рыскай) з “джэка” на “мініджэк”, альбо кабель XLR на “мініджэк”, бо большасць пятлічак і гарнітур маюць “мініджэк” раз’ём. Таксама не зашкодзіць самы танны паўметровы “монаджэк-монаджэк” ці “XLR-XLR”.На 16ГБ SDшку можа пісаць вечнасць адным здаровым файлам, які потым можна выкарыстаць як базу для мульцікамернай сінхранізацыі.Адразу ў камплекце ідзе добры мікрафон, хоць практычна мала калі яго выкарыстоўваў (нейкія атмасферныя рэчы і групавыя размовы), у асноўным спатрэбіўся ягоны ўбудаваны раз’ём пад “мініджэк”.Слухаўкі набываць абавязкова! Пажадана тыя, што будуць адсякаць усё (іначай будзеце чуць тое, што рэкордэр не піша і таму фэйдэрамі добры гук не зробіце і не пачуеце што запісваеце “смецце”(чыхі, тупы, скрыгатанне)).Па энэргазабеспячэнню, два акумулятары АА дазваляюць без праблем пісаць нон-стопам ўвесь працоўны час, але там ёсць выйсце пад міні-USB, што прапісвае гэты рэкордэр разам з паўэрбэнкам і можна пісаць напэўна пакуль не скончыцца SD (максімум што запісваў недзе 8 гадзін запар без перапынку ў 2 каналы на адным была гарнітура на другім мікшэр і я думаю, што лёгка пісаў бы і больш).Фэйдэры вынесеныя асобна, спрошчваюць карыстанне (тут канешне лепшае правіла лепей “неда-“ ніж “пера-“).Лямпачкі пры піках міргаюць на кожны канал асобна, што вельмі добра, калі ты далёка знаходзішся ад рэкордэра і разумееш, на якім мікрафоне панізіць узровень.Добра што ў камплекце ёсць пластыкавы кофр у якім зручна транспартаваць рэкордэр.З мінусаў хацеў бы вызначыць самае галоўнае, што рэкордэр стварае міліёны папак з пустымі праектамі на SD і потым на постапрацоўцы цяжка знайсці патрэбны матэрыял.Калі вы выкарыстоўваеце акумулятары ці батарэйкі (трэба перамыкаць спосаб сілкавання ў пункце меню), то можаце не пабачыць, як рэкордэр адмыкнуўся і згубіць патрэбны матэрыял, але паўэрбэнк тут ратуе вельмі. Толькі калі выкарыстоўваць паўэрбэнк трэба памятаць тры рэчы: 1) пажадана выхадны ток павінен быць 1А, 2) даставаць акумулятары перад выкарыстаннем паўэрбэнка, 3) не можна сілкаваць адным паўэрбэнкам рэкордэр і рэсівер радыёгарнітуры адначасова, бо наводкі вам будуць забяспечаныя 100%.Калі да яго падмыкнутая радыёгарнітура, можна схапіць наводкі калі вы выкарыстоўваеце рацыі, калі ў вас Wi-Fi гарнітура можа быць лёгкі эфірны шум у засмечаных Wi-Fi сіганаламі памяшканнях.З боку відэаграфіі і тых рэкордэраў, якімі давялося карыстацца самы добры баланс патрэбаванняў, кошту і якасці.