Достоинства:
добрая зборкаякасць карцінкі як у відэа, так і ў гульняхшмат раздымаў інтэрфейсугучныя ўбудаваныя дынамікіIPS матрыца
Недостатки:
невялікі вугал наклону манітораадсутнічае кабель DisplayPort у камплекцесуадносіны старон 21:9
Комментарий:
Дагэтуль карыстаўся рознымі мадэлямі манітораў ад LG, з 2004 г. дзесь. Заўсёды заставаўся задаволенным ад пакупкі манітораў і таму таксама набыў чарговы LG. Апошні манітор быў 22", дыяганалі якога не хапала да прагляду відэа памеру 16:9 ці 16:10. Таксама было цікава пабачыць розніцу між матрыцай TFT і IPS: колераперадача, каляровая гамма, яркасць, насычанасць.Камплектнасць. У камплекце не было кабелю DisplayPort, які купіў асобна. А так сам манітор, падстаўка, шнур з блокам сілкавання, кабель HDMI і мацаванне кабелю сілкавання. Мантаж манітора просты, таксама і дэмантаж. Ёсць мацаванне VESA. Зборка. Усе дэталі і сам манітор сабраны ны высокім узроўні: нічога не рыпіць і не стукае. На мой погляд, не зусім удалае размяшчэнне кнопкі меню, але само функцыянаванне кнопкі добрае.Выкарыстанне манітора. Адразу кінулася ў вочы яркасць, якая была на ўзроўні 100. Таксама насычаны чорны колер, які вельмі спадабаўся пры праглядванні фільмаў і гульнях. Шмат налад у меню манітора можна падабраць, яны на любы густ: ці выбраць па змаўчанні налады альбо наладаваць манітор пад сябе.Нажаль, яшчэ мала фільмаў з памерам відэа 21:9. Калі глядзець анлайн фільм, то некаторыя сэрвісы даюць магчымасць расцягнуць відэ, але з стратай часткі карцінкі відэа. Для YouTube выкарыстoўваю дадатак Chrome - UltraWide Video. Часам выкарыстоўваю ўбудаваныя дынамікі - вельмі громкія, гука хапае. Асабліва дапамагаюць дынамікі глядзець ТБ перадачы з нізкім узроўнем гуку.Відэа больш жывое, асабліва пры прагляду з 60 FPS. Таксама і з гульнямі - вочы не утомліваюцца працяглы час.